Вы тут

У Мінску за збыт наркотыкаў затрыманы двое хлопцаў


Супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС Мінска затрымалі двух наркакур’ераў: 17-гадовага студэнта мінскага каледжа і 18-гадовага жыхара Пінска, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


«Хлопцаў затрымалі пасля таго, як тыя забралі аптовую партыю наркотыку для далейшай яе рэалізацыі. Пры сабе ў затрыманых праваахоўнікі выявілі 40 скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — параметылэфедронам агульнай вагой 72 г», — распавялі ў ведамстве.

Са слоў затрыманых, яны працавалі на наркамаркет каля двух месяцаў. Раней да крымінальнай адказнасці маладыя людзі не прыцягваліся. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням хлопцаў і распачалі крымінальную справу за незаконны збыт наркотыкаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.