Вы тут

Мужчына патануў на Століншчыне


Следчыя высвятляюць абставіны смерці мужчыны ў вадаёме на Століншчыне, паведамілі БелТА ў Следчым камітэце.


Pixabay.com

Па дадзеных следства, паведамленне пра ўтапленне 57-гадовага жыхара Лельчыцкага раёна ў праваахоўныя органы паступіла 25 ліпеня каля 20:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні мужчына разам са сваякамі адправіўся на рыбалку ў Столінскі раён. Ідучы назад, яны вырашылі выкупацца ў штучным вадаёме. У нейкі момант сын заўважыў адсутнасць бацькі, а затым выявіў яго пад вадой.

Мужчыну выцягнулі на бераг і пачалі аказваць першую дапамогу, аднак выратаваць яго не ўдалося.

Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Гомельскай вобласці правялі агляд месца здарэння. Зафіксавана следовая карціна, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаны відавочцы і сваякі загінулага. Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.