Вы тут

У Кітаі эвакуіравалі больш за 1,65 млн чалавек з-за шторму «Іньфа»


Кітайскія ўлады эвакуіравалі больш за 1,65 млн жыхароў усходняй правінцыі Чжэцзян з-за надыходзячага трапічнага шторму «Іньфа», паведамляе газета Global Times.


Pixabay.com

У мэтах забеспячэння бяспекі была прыпынена работа метро і чыгуначнага транспарту.

Мясцовыя ўлады ўвялі першы ўзровень рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Паводле даных Нацыянальнай метэаралагічнай службы Кітая, сёння ў 09.50 па мясцовым часе шторм «Іньфа» дасягнуў узбярэжжа правінцыі Чжэцзян. Адзначаецца, што ад шторму могуць пацярпець Шанхай, правінцыі Чжэцзян, Цзянсу і іншыя раёны на ўсходзе Кітая.

Міністр водных рэсурсаў Кітая заявіў, што шторм рухаецца павольна з дастатковай колькасцю вадзяной пары і лёгка можа выклікаць працяглыя праліўныя дажджы і моцныя вятры, што можа прывесці да сур’ёзных наступстваў. Ён заклікаў улады прыняць меры ў гарадах, каб прадухіліць паводкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».