Вы тут

У Віцебскай вобласці поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі каля 100 тыс. чалавек


Абодва кампанента вакцыны супраць каранавіруса ў Віцебскай вобласці атрымалі амаль 100 тыс. чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на галоўнага ўрача Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзіміра Сінкевіча.


«Па стане на 26 ліпеня ў Віцебскай вобласці першым кампанентам вакцыны ад COVID-19 прышчапіліся больш за 145 тыс. грамадзян, што склала амаль 13% ад агульнай колькасці насельніцтва. Поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшлі каля 100 тыс. чалавек. Вакцынацыя насельніцтва праводзіцца не толькі ў стацыянарных установах аховы здароўя, але і на прадпрыемствах і арганізацыях вобласці. Пры наяўнасцi ўмоў для правядзення кампаніі па імунізацыі туды адпраўляюцца выязныя брыгады. Таксама яны працуюць і ў фельчарска-акушэрскіх пунктах у раёнах Віцебшчыны», — адзначыў Уладзімір Сінкевіч.

Ён дадаў, што ў вобласці дзейнічаюць тры дадатковых пункта вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах — два ў Віцебску (ТРЦ «Трыо» і бізнес-цэнтр «Марка-Сіці») і адзін у Оршы. Пры неабходнасці лік такіх пунктаў павялічыцца.

Медыкі вядуць актыўную працу па вакцынацыі грамадзян катэгорыі 61+, якія маюць хранічныя захворванні. Работнікі аховы здароўя нагадваюць, што ў людзей слабых катэгорый павышаюцца рызыкі ўзнікнення захворвання і яго цяжкай плыні, таму варта вакцынавацца, каб іх мінімізаваць. Працягваецца таксама вакцынацыя і прыём заявак на яе ад замежных грамадзян у 8 установах аховы здароўя вобласці.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».