Вы тут

У Мінску 27 ліпеня чакаюцца гарачыня і навальніца са шквалістым ветрам


У Мінску 27 ліпеня метэаролагі прагназуюць высокія тэмпературы і навальніцу са шквалістым ветрам, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У аўторак у сталіцы паветра прагрэецца да + 28 ... +30 °C. Ноччу істотных ападкаў не будзе (іх верагоднасць складзе 5-10%), а вось раніцай і днём чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы (верагоднасць ападкаў павышаецца да 80-90%). Пры навальніцы па горадзе можа назірацца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

У астатні час абяцаюць паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 4-9 м/с і пераменную воблачнасць.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.