Вы тут

Летняя школа юных навукоўцаў праходзіць у «Брыганціне»


Удзел у летняй школе бярэ каля 200 пераможцаў інтэлектуальных спаборніцтваў ад абласнога ўзроўню да міжнароднага. Заняткі з навучэнцамі праводзяць чатыры дзясяткі выкладчыкаў з розных ВНУ і прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сярод якіх дактары і кандыдаты навук, кіраўнікі камандаў Рэспублікі Беларусь на міжнародных алімпіядах, турнірах, канферэнцыях, а таксама студэнты — пераможцы міжнародных спаборніцтваў.


Pixabay.com

Падчас знаходжання навучэнцаў у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганціна» БДУ хлопцы і дзяўчаты змогуць не толькі адпачыць, але і ўзяць удзел у інтэлектуальных мерапрыемствах — занятках, семінарах, выніковай алімпіядзе і канферэнцыі школы, фізіка-матэматычным баі, інтэлектуальных гульнях, псіхалагічных семінарах і трэнінгах. Запланавана таксама правядзенне круглага стала з найлепшымі ўдзельнікамі і педагогамі, на якім будуць абмеркаваны пытанні далейшага развіцця навукова-даследчага кірунку ў сістэме работы з таленавітай моладдзю.

Адзначым, што першая Летняя навуковая школа была арганізавана 10 жніўня 1995 года ў пасёлку Лужасна Віцебскага раёна. Дзясятая і наступныя арганізоўваліся на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу БДУ «Брыганціна». З самага пачатку работы школы сфарміраваліся асноўныя прынцыпы яе дзейнасці: свабодная творчасць, супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, духоўнасць і інтэлігентнасць.

За ўсе гады ў школе прайшло навучанне больш за 4200 навучэнцаў і павысіла кваліфікацыю больш як 390 настаўнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі, Францыі, Балгарыі і Літвы.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Загаловак у газеце: Навука + творчасць + супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.