Вы тут

У Бабруйску на пешаходным пераходзе легкавы аўтамабіль збіў падлетка


У Бабруйску на пешаходным пераходзе пад колы легкавушкі трапіў падлетак. Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Pixabay.com

ДТЗ адбылося 26 ліпеня каля 17:25 на вуліцы Ульянаўскай. «54-гадовы мясцовы жыхар рухаўся на аўтамабілі Volkswagen Passat. У раёне дома № 21 мужчына здзейсніў наезд на 14-гадовага бабруйчаніна, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе», — распавялі ў ДАІ.

У выніку аварыі хлопчык з траўмамі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.