Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі 27 ліпеня


Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з’явах, што чакаюцца ў Беларусі 27 ліпеня, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Згодна з прагнозам на аўторак, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах град. Акрамя таго, пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Яшчэ адно папярэджанне тычыцца спёкі: у дзённыя гадзіны ў многіх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30 ... + 33°С.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».