Вы тут

Лукашэнка: Беларусь разлічвае надаць імпульс развіццю ядзерных тэхналогій


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» Міхаілам Кавальчуком. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі навуковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтая сустрэча можа стаць гістарычнай, таму што яна надасць дадатковы імпульс развіццю ядзерных тэхналогій у Беларусі. Ён расказаў, што настойваў на гэтай сустрэчы вельмі даўно. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што расіяне — галоўныя партнёры вучоных Беларусі ў многіх даследаваннях. Паколькі расійскія вучоныя займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце, пачынаючы ад мірнага атаму да самых сучасных навуковых распрацовак, у сферы выкарыстання атамнай энергіі краіны існуюць вялікія перспектывы для сумеснага супрацоўніцтва.

«Калісьці я наведаў наш ядзерны цэнтр у Соснах (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў). Вельмі ўважліва глядзеў за ім, да гэтага часу прыглядаюся. Шчыра кажучы, я ўвесь час думаю, як бы нам актывізавацца ў гэтым цэнтры», — сказаў Прэзідэнт. Ён расказаў, што бачыць у гэтым інстытуце вялікую каштоўнасць і навуковы патэнцыял.

У лютым 2021 года Курчатаўскі інстытут і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Для яго рэалізацыі распрацаваны праект дарожнай карты супрацоўніцтва да 2030 года. «Я буду падтрымліваць усе прапановы. Ведаю, што ў вас, наколькі мне вядома, з 44 мерапрыемстваў распрацавана саюзная праграма», — канстатаваў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву ў развіцці супрацоўніцтва па гэтых напрамках.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Курчатаўскі інстытут аказваў падтрымку беларускім калегам пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. «Вы навучылі вельмі шмат чаму нас. Мы гатовыя будаваць гэтыя станцыі, — падкрэсліў Прэзідэнт. На тых станцыях, якія будуюцца за мяжой, мы можам прымаць удзел, не кажучы ўжо пра тэрыторыю Расіі, калі будуць узводзіцца такія атамныя станцыі», — сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на парадку дня ёсць шмат пытанняў і праблем. «Я хачу, каб гэтая сустрэча была гістарычнай. Каб мы ад гэтага пачалі нейкі сур’ёзны адлік для развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі», — запэўніў ён. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».