Вы тут

Мінчанін асуджаны на 10 гадоў калоніі за падпал танка


Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 26-гадовага жыхара сталіцы, якому інкрымінавана здзяйсненне акта тэрарызму, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры горада Мінска.


Па матэрыялах крымінальнай справы фігурант у ноч з 30 на 31 студзеня 2021 года здзейсніў акт тэрарызму шляхам падпалу ваеннай тэхнікі — танка Т-72. Затым ён распаўсюдзіў у інтэрнэце відэазапіс з фрагментам злачынства.

У пракуратуры падкрэслілі, што ў выніку дзеянняў абвінавачанага паўстала аб’ектыўная небяспека гібелі людзей, нанясення iм цялесных пашкоджанняў і наступу іншых цяжкіх наступстваў.

«Мэтай злачынства з’яўлялася ўздзеянне на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашванне насельніцтва, а таксама дэстабілізацыя грамадскага парадку», — адзначылі ў пракуратуры.

З улікам пазіцыі дзяржабвінаваўцы і прадстаўленых ім доказаў суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў абвінавачанага вінаватым і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.