Вы тут

На Украіне выкрыта схема продажу немаўлятаў за мяжу


Служба бяспекі Украіны ў Харкаўскай вобласці выкрыла Міжрэгіянальную групу зламыснікаў на чале са сталічнымі рэпрадуктолагамі, якая наладзіла схему продажу замежнікам немаўлятаў нібыта ў рамках праграмы сурагатнага мацярынства, паведамляе БелТА.


«„Дзіця пад ключ“ з поўным пакетам падробных дакументаў абыходзілася заказчыку ў $ 60 тыс.», — адзначаюць у спецслужбе.

Па матэрыялах СБУ, у склад арганізаванай групы ўваходзілі жыхары Кіеўскай і Харкаўскай абласцей, у тым ліку кіраўнікі аднаго са сталічных цэнтраў рэпрадуктыўнай медыцыны. Зламыснікі дапамагалі замежнікам аформіць фіктыўны шлюб з грамадзянкамі Украіны, а пасля медыкі афіцыйна пацвярджалі нібыта бясплоддзе жонкі, што з’яўляецца падставай для афіцыйнага прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій. Пасля гэтага падшуквалі кандыдатку на сурагатнае мацярынства. Як толькі жанчына нараджала дзіцяці, фіктыўны шлюб касуецца і замежнік атрымліваў права вывезці дзіця за мяжу.

Паведамляецца, што ў ходзе экспертыз СБУ задакументаваны факт нядбалага стаўлення медыцынскіх работнікаў цэнтра да сваіх абавязкаў, што прывяло да смерці нованароджаных.

У рамках крымінальнай справы праведзеныя ператрусы ў цэнтры рэпрадуктыўнай медыцыны і па месцы фактычнага пражывання ўдзельнікаў схемы. Праваахоўнікі канфіскавалі мабільныя тэлефоны і камп’ютарную тэхніку з доказамі супрацьпраўнай дзейнасці, а таксама дакументальныя доказы.

Зламыснікаў падазраюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч.2 ст.140 (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім або фармацэўтычным работнікам) і ч.1 ст.366 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Працягваюцца следча-аператыўныя дзеянні па ўсталяванні датычнасьці ўдзельнікаў схемы да гандлю людзьмі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.