Вы тут

Гамяльчанін у кватэры вырошчваў каноплі


У Гомелі 46-гадовы дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў вырошчваў каноплі ў кватэры, паведамляе БелТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.


«21 ліпеня да гамельчука прыйшлі супрацоўнікі наркакантролю і ўчастковы інспектар міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля. Нечаканы візіт праваахоўнікаў гаспадара не парадаваў. Пазней стала ясна чаму: мужчына вырошчваў на балконе каноплі», — распавялі ва УУС. Для гэтага гамяльчанін выкарыстоўваў спецыяльны пасадачны грунт, вадкасць для ўгнаення, прыстасаванне для паліву.

Аператыўнікі канфіскавалі вырашчаны куст канопляў з каранёвай сістэмай. У пакоі знайшлі насенне канопляў, сіта, прыстасаванне для курэння са слядамі нагару. «Мяркуючы па апошнім аксесуары і шматлікім высушаным лісцю на стале і падлозе, марыхуану мужчына ўжываў тут жа», — удакладнілі ва УУС.

Экспертыза пацвердзіла: канфіскаванае — асабліва небяспечны наркатычны сродак.

У дачыненні да гамяльчаніна распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.