Вы тут

Ліцэісты БДУ заваявалі тры сярэбраныя медалі на міжнароднай матэматычнай алімпіядзе


Ліцэісты БДУ ў складзе беларускай зборнай заваявалі сярэбраныя медалі на 62-ай Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе. Спаборніцтва праходзіла ў анлайн-фармаце і завяршылася 24 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Pixabay.com

Беларусь прадставілі пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы ў 2020/2021 навучальным годзе.

Сярэбранымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Ліцэя БДУ дзесяцікласнік Арцём Мялік, выпускнікі Уладзіслаў Максімчук і Дзмітрый Гаравы, а таксама дзесяцікласнік гімназіі № 41 г. Мінска Дзмітрый Масленчанка. Бронзавы медаль алімпіяды заваявала выпускніца сярэдняй школы № 21 г. Оршы Ксенія Шастакова. Пахвальным водгукам адзначаны выпускнік сярэдняй школы № 13 Гомеля Максім Давідзенка.

Рабятам неабходна было вырашыць шэсць задач на працягу двух дзён — па тры ў дзень. Заданні закранулі чатыры вобласці школьнай матэматыкі: геаметрыю, тэорыю лікаў, алгебру і камбінаторыку. Кіраўнікамі беларускіх школьнікаў выступілі выкладчыкі Ліцэя БДУ Ігар Варановіч і Міхаіл Карпук.

Міжнародная матэматычная алімпіяда 2021 году аб’яднала 619 хлопчыкаў і дзяўчынак з 107 краін. Упершыню яна прайшла ў 1959 годзе ў Румыніі з удзелам сямі краін. З тых часоў мерапрыемства праводзіцца штогод за выключэннем 1980 года.

Арганізатарам алімпіяды выступіў Расійскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Герцэна.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.