Вы тут

Першым экіпажам-тысячнікам у Віцебскай вобласці сталі бацька і сын Лапцінскія


У Аршанскім раёне сёння ўшаноўвалі першы экіпаж-тысячнік з гаспадаркі «Межава-Агра». У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва Віцебскай вобласці, Аршанскага раёна, прадстаўнікі аб’яднання прафсаюзаў, перадае БелТА.


Барыс Яфрэмаў узнагароджвае Уладзіслава і Валянціна Лапцінскіх.

Першымі ў паўночным рэгіёне пераадолелі тысячны намалот збожжавых бацька і сын Валянцін і Уладзіслаў Лапцінскі. Удваіх яны працуюць ужо чацвёрты сезон, ім даверылі магутную імпартную тэхніку. Старэйшы ў экіпажы — сын Уладзіслаў. «Трэба моладзь прасоўваць наперад, а я чым магу — дапамагу. Вырашылі, што ён будзе камбайнерам, а я памочнікам», — распавёў Валянцін Лапцінскі, які ў сельскай гаспадарцы ўжо 27 гадоў.

Уладзіслаў пачынаў памочнікам камбайнера яшчэ ў школьныя гады на вакацыях. На працы яны з бацькам усё робяць разам і разумеюць адзін аднаго з паўслова. «Рана ўстаем і дапазна. Надвор’е пакуль дазваляе зарабляць, таму працуем па максімуму», — дадаў сын.

Намеснік генеральнага дырэктара «Межава-Агра» Дзмітрый Крукоўскі адзначыў, што тандэм Лапцінскіх адзін з лепшых, штогод займае лідзіруючыя месцы ў вобласці, іх ушаноўваюць на «Дажынках». «Яны адказныя работнікі, працуюць з раніцы да ночы: колькі можна згодна тэхналогіяй прыбіраць, яны гэта робяць», — сказаў Дзмітрый Крукоўскі. У «Межава-Агра» сёлета да ўборкі 2080 га азімых і 1 тыс. га яравых культур. Добрую ўраджайнасць паказвае азімая пшаніца. Кожны дзень у поле выязджаюць дзевяць камбайнаў.

У Віцебскай вобласці на сёння прыбралі амаль чвэрць плошчаў. Гэты год асабліва нетыповы ў параўнанні з леташнімі кампаніямі. «На сённяшнюю раніцу прыбралі 23,5% плошчаў, у мінулым годзе на гэтую дату было 5%. Спецыфіка ў тым, што яшчэ паралельна наклалася ўборка азімага рапсу, збожжавых і нарыхтоўка кармоў. Усё гэта адбіваецца на нагрузцы спецыялістаў. Сярэдняя ўраджайнасць па рэгіёне — 29 ц/га, намалочана 237 тыс. т збожжавых. Штодня на палях задзейнічана каля 1,1 тыс. камбайнаў, на адвозцы збожжа — амаль 1,4 тыс. тэхнікі», — распавёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў. Дапамагаюць вяскоўцам і работнікі прадпрыемстваў гарадоў. У вобласці выйсці на 70% убраных плошчаў плануюць да 10 жніўня.

Аляксей Капашылаў

Усяго ў Віцебскай вобласці зараз шэсць экіпажаў-тысячнікаў. Сёння таксама ўшаноўвалі камбайнёра Аляксея Капашылава з СВК «Ларынаўка». Пасля абеду павіншуюць маладога кіроўцу Дзмітрыя Іванова з ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», які першым у паўночным рэгіёне перавёз больш за 1 тыс. т збожжа. Характэрна, што сёння ён адзначае 30-годдзе.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».