Вы тут

Навальніцы і спякота да +32°С чакаюцца ў Беларусі 28 ліпеня


Навальніцы і спякота да 32 градусаў чакаюцца ў Беларусі 28 ліпеня, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У сераду прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, ноччу і раніцай месцамі шквалістае ўзмацненне 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 15-21 градус. Днём паветра прагрэецца да 27-32 градусаў, па паўночным усходзе — да 25-26 градусаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.