Вы тут

Беларускі ўрач назваў самую распаўсюджаную дзіцячую траўму


Больш за палову траўміраваных дзяцей і падлеткаў атрымалі розныя пашкоджанні ў побыце. Гэта значыць бытавая траўма займае першае месца ў структуры дзіцячага траўматызму. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 ліпеня ўрач траўматолага-артапедычнага аддзялення для дзяцей Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Юрый Ліхачэўскі, перадаюць «Мінск-Навіны».


— На другім месцы — вулічная траўма, на трэцім — спартыўная, далей — школьная, транспартная, гвалтоўная, — адзначыў Ю. Ліхачэўскі. — Сярод усіх гэтых траўмаў лідзіруюць траўмы канечнасцяў, следам ідуць пашкоджанні галавы і шыі, затым — траўмы пазваночніка, атручванні, апёкі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у апошнія гады з’явіліся новыя віды траўмаў, атрыманыя пры скачках на батуце, катанні на цюбінгах, электросамокатах, скутэрах, манакалёсах, роліках, скейтбордах. Засталіся і веласіпедныя: у 2020-м іх атрымалі за 2 000 дзяцей і падлеткаў. У гэтым жа годзе пры скачках на батуце пацярпелі 499 дзяцей і падлеткаў, пры катанні на скейтбордах, роліках — 820, на электраскутарах — 360, на монакалёсах — 39.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.