Вы тут

Макей падкрэсліў ролю СНД як важнай рэгіянальнай арганізацыі і ўнікальнай дыялогавай пляцоўкі


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў удзел у пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, якое прайшло ў Мінску ў штаб-кватэры Выканаўчага камітэта СНД, паведамляе прэс-служба МЗС.


У юбілейным годзе 30-годдзя ўтварэння СНД Рэспубліка Беларусь прыняла старшынства ў Садружнасці. У ходзе пасяджэння Савета былі падведзены прамежкавыя вынікі работы за паўгоддзе.

У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі падкрэсліў ролю СНД як важнай рэгіянальнай арганізацыі і ўнікальнай дыялогавай пляцоўкі, якая адпавядае інтарэсам дзяржаў — удзельніц СНД.

 

Уладзімір Макей азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з ходам выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі старшынства нашай краіны ў СНД у 2021 годзе, акцэнтаваўшы ўвагу на развіцці агульнай эканамічнай прасторы, супрацоўніцтве ў знешнепалітычнай і культурна-гуманітарнай сферах. У прыватнасці, было адзначана, што беларускі бок паслядоўна рэалізуе палажэнні канцэпцыі і мерапрыемствы плана, адаптуючы іх выкананне да новых рэалій і тэндэнцый, а таксама ўдзяляючы ўвагу ажыццяўленню ініцыятыў, прапанаваных падчас саміту СНД кіраўнікамі дзяржаў-удзельніц.

Адзначана важнасць завяршэння работы над пагадненнем аб свабодным гандлі паслугамі, павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў вырашэнні праблем, выкліканых глабалізацыяй і новымі выклікамі сучаснасці, умацавання культурных, гуманітарных, навуковых сувязей. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў і дасягненню сінэргетычнага эфекту ад супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД з іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?