Вы тут

Ілья Івашка выйшаў у 1/8 фіналу тэніснага турніру Алімпіяды


Сёння беларус, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракаўся з прадстаўніком Казахстана Міхаілам Кукушкіным, у якога 127-я пазіцыя, і перамог у трохсэтавым паядынку — 6:7 (4:7), 6:3, 6:3. , перадае БелТА.


Фота: БелТА

Першы сэт, які доўжыўся амаль гадзіну, атрымаўся вельмі напружаным і ў выніку на тай-брэйку выйграў казахстанскі тэнісіст. Затое потым беларус поўнасцю захапіў ініцыятыву і ўзяў дзве партыі запар. Матч прадаўжаўся 2 гадз 25 мін. Наступным сапернікам будзе пераможца сустрэчы японскага тэнісіста Кэя Нісікоры (69-ы нумар рэйтынгу АТР) і амерыканца Маркаса Хірона (65). На старце спаборніцтваў на кортах Ariake Tennis Park у Токіа Ілья Івашка выйграў у француза Гаэля Манфіса (18) — 6:4, 4:6, 7:5.

Учора яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (79) прайграў у 1/16 фіналу ў дзвюх партыях італьянскаму тэнісісту Фабіа Фаньіні (31) — 4:6, 6:7 (4:7). У першым крузе Герасімаў абыграў французскага тэнісіста Жыля Сімона (102) — 4:6, 6:3, 6:4. У парным разрадзе Івашка і Герасімаў выбылі пасля стартавага матчу, уступіўшы новазеландскаму дуэту Маркус Даніэл/Майкл Вінус — 3:6, 6:7 (6:8).

Трэцяя ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка не змагла прайсці ў 1/8 фіналу, уступіўшы ў другім крузе харвацкай тэнісістцы Доне Векіч, якая займае 47-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 6:3, 6:7 (3:7). У матчы 1/32 фіналу Арына Сабаленка ўпэўнена перайграла польскую тэнісістку Магду Лінет (45) — 6:2, 6:1. Тэнісны турнір такійскай Алімпіяды завершыцца 1 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».