Вы тут

У Магілёве ў кар’еры патанула 13-гадовая дзяўчынка


Трагедыя адбылася ў раёне завода «Тэхнапрыбор», піша БелТА са спасылкай на старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі РДГА АСВОД Канстанціна Іванова.


«У другой палове дня група падлеткаў адпачывала каля вадаёма, — распавёў Канстанцін Іваноў. — Па словах відавочцаў, перад тым як пайсці дадому, дзяўчынка вырашыла спусціцца да вады, каб памыць ногі. Аднагодкі папярэдзілі яе аб небяспецы, аднак яна не адрэагавала на іх словы . Магіляўчанка страціла раўнавагу і рэзка сышла пад ваду».

Дзеці сталі клікаць на дапамогу. Іх пачулі дзевяцікласнікі, якія знаходзіліся непадалёк. Да прыезду МНС і машыны хуткай медыцынскай дапамогі яны змаглі дастаць дзяўчынку з вады і сталі вырабляць рэанімацыйныя мерапрыемствы. На жаль, выратаваць падлетка не ўдалося — занадта шмат часу яна правяла пад вадой.

З пачатку года на вадаёмах вобласці патанулі 55 чалавек, з якіх восем — непаўналетнія.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».