Вы тут

Браканьер страляў у егера ў Мастоўскім раёне


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 ліпеня ў Мастоўскім лясніцтве, паведамілі ў МУС.


Егер застаў двух браканьераў, адзін з іх стрэліў у мужчыну, каб схавацца. Затрымаць зламыснікаў дапамог службовы сабака.

«На месцы здарэння службовы сабака ўзяў след зламысніка. Праз 1 км шляху па лесе і прасёлкавай дарозе ён вывеў міліцыянтаў да дома ў вёсцы Стукалы. Там у бацькоўскай хаце хаваліся два браты з Гродна 52 і 34 гадоў», — распавялі ў МУС.

У доме выяўлены прадметы і прыстасаванні для палявання і незаконнай рыбалкі.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчын. За гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, распачата крымінальная справа.

Фігуранты правяраюцца на дачыненне да іншых злачынстваў, у тым ліку супраць навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.