Вы тут

Пад коламі грузавіка загінула жанчына ў Пінскім раёне


Смяротная аварыя адбылося ўвечары 26 ліпеня на дарозе M10 Кобрын — Гомель — мяжа РФ, паведамілі ў СК.


Фота: СК.

Па папярэдніх дадзеных, каля 22.00 паблізу аграгарадка Аснежыцы грузавы аўтамабіль DAF пад кіраваннем 64-гадовага вадзіцеля наехаў на 49-гадовую жанчыну, якая знаходзілася на праезнай часткі. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая памерла на месцы здарэння. Кіроўца пакінуў месца ДТЗ, але неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ ў Гомельскай вобласці.

Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Брэсцкай вобласці правялі агляд месца здарэння: зафіксаваная следовая карціна, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.