Вы тут

НАН Беларусі і Курчатаўскі інстытут падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва да 2030 года


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Нацыянальны даследчы цэнтр «Курчатаўскі інстытут» (Расія) падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на перыяд да 2030 года. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў і прэзідэнт НДЦ Міхаіл Кавальчук, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Дарожная карта супрацоўніцтва ўключае ў сябе больш за 40 мерапрыемстваў, у тым ліку ў ядзернай энергетыцы, генетычных даследаваннях, ядзернай медыцыне, распрацоўцы беспілотных лятальных апаратаў, іншых напрамках. «Супрацоўніцтва з Курчатаўскім інстытутам уяўляе для нас вялікі інтарэс. Гэта не толькі ядзерныя даследаванні, атамная энергетыка. Інстытут займаецца шэрагам праблем (матэрыялазнаўства, геномныя тэхналогіі, медыцына, генетыка ў сельскай гаспадарцы) і ўвесь час пашырае сваю тэматыку даследаванняў. Сёння мы падпісалі дарожную карту, якая адкрывае больш шырокія гарызонты для значных сумесных праектаў», — адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Міхаіл Кавальчук звярнуў увагу, што цяпер разгортваюцца вельмі магутныя праекты, звязаныя з новай даследчай інфраструктурай на базе магутных установак — мегасаенс. «Такая праграма цяпер працуе ў Расіі, інфраструктура на працягу 5-7 гадоў павінна будзе стаць самай дасканалай у свеце. У сувязі з гэтым бачыцца вельмі важным з улікам патэнцыялу Беларусі ўзнавіць адзіную навукова-даследчую прастору ў рамках Саюзнай дзяржавы. З гэтай мэтай мы сёння падпісалі з кіраўніком Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дарожную карту», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, прапанавана адкрыць філіял Курчатаўскага інстытута на базе НАН Беларусі для ўзмацнення інтэграцыі і кааперацыі. Таксама сярод прапаноў — адкрыццё ў Беларусі філіяла Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. «Акрамя таго, мы дамовіліся, што будзе рыхтавацца праект міжурадавага пагаднення аб уступленні Беларусі ў міжнародны цэнтр на базе рэактара ПІК у Гатчыне пад Санкт-Пецярбургам», — дадаў кіраўнік НДЦ «Курчатаўскі інстытут».

Нацыянальны даследчы цэнтр «Курчатаўскі інстытут» — адзін з вядучых навуковых цэнтраў свету, міждысцыплінарная нацыянальная лабараторыя. У ХХ стагоддзі ён адыграў ключавую ролю ў арганізацыі бяспекі і развіцці важнейшых стратэгічных напрамкаў, уключаючы распрацоўку і стварэнне ядзернай зброі, атамнага падводнага і надводнага флатоў, атамнай энергетыкі. Сёння Курчатаўскі інстытут мае ўнікальную даследча-тэхналагічную базу, ажыццяўляе даследаванні і распрацоўкі па шырокім спектры напрамкаў сучаснай навукі і тэхналогій: ад энергетыкі, канвергентных НБІКС-тэхналогій і фізікі элементарных часціц да высокатэхналагічнай медыцыны і інфармацыйных тэхналогій.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.