За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці былі ліквідаваныя два тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,0095 га на тэрыторыі Гомельскага і Кастрычніцкага раёнаў, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Плошчу тарфянога пажару ў Петрыкаўскім раёне скарацілі з 85 га да 70 га.
Неліквідаваным таксама застаецца лясны пажар на тэрыторыі Брагінскага раёна. Плошчу гэтага пажару скарацілі з 40 да 16 га, для яго тушэння прыцягвалася тэхніка МНС.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.