Вы тут

У Наньчане адкрыўся форум ШАС


Як паведаміў інфармацыйны офіс урада правінцыі Цзянсу, з 28 да 30 ліпеня ў горадзе Наньчан адбудзецца форум Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (дзе наша краіна, нагадаем, мае статус назіральніка) па традыцыйнай медыцыне. Мерапрыемства мае асаблівае значэнне ў кантэксце пандэміі COVІD-19, заўважыў партал «Хуаньцюван».


 

Фота: pixabay.com

Традыцыйная медыцына з’яўляецца скарбам культуры краін ШАС і адыгрывае ўнікальную ролю ў ахове здароўя народаў супольнасці ШАС. Тэма дадзенага форуму — «Перайманне, інавацыі, узаемнае навучанне і абмен». Як заўважыў арганізатар, гэта ў найвышэйшай ступені адпавядае шанхайскаму духу. Форум будзе эфектыўна спрыяць акадэмічным і культурным абменам паміж краінамі ШАС, зацікаўленымі ў традыцыйнай медыцыне, спрыяць мадэрнізацыі і інтэрнацыяналізацыі традыцыйнай кітайскай медыцыны, дазволіць усім скарыстацца яе практычнымі напрацоўкамі і навуковымі дасягненнямі, а таксама зробіць унёсак у ахову здароўя і дабрабыту народаў свету.

Мяркуецца правесці чатыры падфорумы па тэмах «Традыцыйная медыцына і здароўе чалавека», «Традыцыйная медыцына і яе індустрыялізацыя», «Абмен і супрацоўніцтва ў галіне традыцыйнай медыцыны», а таксама «Навуковыя даследаванні рэчываў традыцыйнай медыцыны». Каля 500 кітайскіх і замежных прадстаўнікоў удзельнічае ў форуме, у тым ліку намеснік генеральнага сакратара ШАС і пасланнікі 14 краін у Кітаі. Таксама плануецца, што прадстаўнікі дзевяці краін, у тым ліку віцэ-прэм’еры Беларусі і Кыргызстана, будуць удзельнічаць у канферэнцыі па відэасувязі. Арганізатары старанна распрацавалі для наведвання ўдзельнікамі форуму адмысловыя маршруты «Наньчан — Руйджын — Цзіньганшань — Цзіндэчжэнь», што дазволіць гасцям на свае вочы ўбачыць вялікія дасягненні сацыяльнага і эканамічнага развіцця Кітая.

Форум пройдзе ў змешаных фарматах — «анлайн+афлайн». Прадстаўнікі замежных СМІ, якія з-за эпідэміі не змогуць прыбыць на мерапрыемства, возьмуць удзел з дапамогай трансляцыі ў рэжыме анлайн. У іх ліку «Звязда» — чакайце падрабязнасцяў.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Загаловак у газеце: ​Медыцына ў кантэксце выклікаў часу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.