Вы тут

У БДУ стартавалі ўнутраныя ўступныя іспыты


У БДУ сёння стартавалі ўнутраныя ўступныя іспыты. Пройдуць яны на васьмі факультэтах ВНУ і будуць арганізаваны па 23 навучальных дысцыплінах. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Фота БелТА

На факультэтах журналістыкі і сацыякультурных камунікацый для тых, хто паступае на спецыяльнасці «журналістыка» (па накіраванні) і «дызайн» (па накіраванні) адпаведна ўступныя іспыты арганізуюцца па дысцыпліне «творчасць». На ФСК заданне па малюнку абітурыентам прапануюць выканаць 28 і 29 ліпеня, а па кампазіцыі — 30 і 31 ліпеня. Для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін навучання, гэтыя ж іспыты арганізуюць 1 і 3 жніўня. Творчае сачыненне на ФЖ абітурыенты напішуць 28, 30 ліпеня і 1 жніўня, а творчае тэсціраванне — 30 ліпеня, 1 і 3 жніўня. Для юнакоў і дзяўчат, якія паступаюць на журфак завочна, уступныя іспыты арганізуюць 1 і 3 жніўня.

На філалагічным факультэце 29 ліпеня экзамен па рускай літаратуры арганізуюць для абітурыентаў спецыяльнасці «руская філалогія». У гэты ж дзень адбудзецца ўступны іспыт па беларускай літаратуры для тых, хто паступае на «беларускую філалогію». Па гэтых жа дысцыплінах 30 ліпеня адбудзецца экзамен для тых, хто паступае на спецыяльнасць «славянская (славянская і руская) філалогія», «славянская (славянская і беларуская) філалогія» адпаведна.

Для тых, хто паступае на завочную скарочаную форму навучання, уступныя істыпы пройдуць на факультэтах: гістарычным, юрыдычным, эканамічным, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў МДЭІ імя А.Д. Сахарава. Абітурыентаў гістфака, якія падалі дакументы на спецыяльнасць «дакументазнаўства», чакаюць экзамены 28 і 31 ліпеня па дысцыплінах «дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» і «архівазнаўства» адпаведна.

На ФФСН абітурыентам спецыяльнасці «сацыяльная работа (па накіраванні)» трэба прайсці экзамены па дысцыплінах «анатомія, фізіялогія і гігіена» і «асновы псіхалогіі». Арганізуюцца яны 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна.

Уступныя іспыты на эканамічным факультэце пройдуць 29 ліпеня па дысцыпліне «эканоміка арганізацыі» і 1 жніўня па дысцыпліне «бухгалтарскі ўлік» для абітурыентаў спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». Для будучых эканамістаў-менеджараў акрамя іспыту па першай дысцыпліне 28 ліпеня прадугледжаны экзамен 31 ліпеня па асновах менеджменту.

У МДЭІ імя А.Д.Сахарава абітурыентам спецыяльнасці «медыцынская экалогія» 31 ліпеня неабходна выканаць заданні па анатоміі чалавека, а 2 жніўня — па дысцыпліне «ўнутраныя хваробы». Уступныя іспыты на спецыяльнасць «энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент» уключаюць экзамены 1 жніўня па асновах электратэхнікі і 3 жніўня — па асновах інжынернай графікі.

Абітурыентаў юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «правазнаўства» чакаюць экзамены 29 ліпеня па агульнай тэорыі права і 1 жніўня — па грамадзянскім праве. Па гэтых жа прадметах трэба прайсці ўступныя іспыты паступаючым на гэту ж спецыяльнасць на дзённую скарочаную форму навучання. Пройдуць яны 28 і 31 ліпеня.

Усе экзамены арганізуюцца ў пісьмовай форме, акрамя ўступных іспытаў па беларускай і рускай літаратурах на філалагічным, а таксама творчага тэсціравання на факультэце журналістыкі. Напярэдадні для абітурыентаў праводзяцца кансультацыі. Пачатак усіх экзаменаў у 9.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».