Вы тут

Курсанты Акадэміі МУС паказалі сябе высакакласнымі спецыялістамі


Яшчэ будучы практыкантамі курсанты Акадэміі МУС сваімі ўчынкамі даказваюць, што недарэмна абралі прафесію праваахоўніка. Маладыя людзі нават не паспелі атрымаць афіцэрскія пагоны, а ўжо заслужылі аўтарытэт сярод калег і станоўчы водгук у кіраўніцтва органаў унутраных спраў. Кіраўнікі практычных падраздзяленняў на днях накіравалі начальніку галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны адразу некалькі падзяк у адрас курсантаў, якія вызначыліся падчас пераддыпломнай практыкі.


 

 Данііл КУРАЧ

У прыватнасці, курсант 4-га курса факультэта міліцыі Данііл Курач у горадзе Любань па гарачых слядах устанавіў месцазнаходжанне злодзея. У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар, які паведаміў, што мужчына, які знаходзіўся ў яго кватэры, з кішэні курткі таемна скраў 100 долараў ЗША. Падчас правядзення пошукавых мерапрыемстваў, нягледзячы на маскіроўку і пераапрананне рабаўніка, Данііл Курач затрымаў зламысніка ў адным з двароў горада. Калі пачалі вывучаць асобу затрыманага, высвятлілася, што ў яго багатае крымінальнае мінулае: неаднаразовыя судзімасці за рабаўніцтва, крадзеж, хуліганства. Кіраўніцтва Любанскага РАУС ацаніла высокі прафесіяналізм і асабістую ініцыятыву маладога аператыўніка.

 Ілья АЎЧЫННІКАЎ

А чацвёртакурснік акадэміі Ілья Аўчыннікаў праходзіў пераддыпломную практыку ў падраздзяленні па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Брэсце. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў, Ілья дзейнічаў аператыўна. Пры ўстанаўленні асобы кіроўцы падазронага таксі, калегі радавога міліцыі папрасілі таксіста прадставіцца і выйсці з аўтамабіля. Апошні патрабаванні міліцыянераў праігнараваў і завёў матор. Ілья Аўчыннікаў у мэтах папярэджання дзеянняў таксіста ўзяўся за ручку машыны, у выніку чаго пашкодзіў руку і нагу. Аднак гэта не перашкодзіла маладому спецыялісту сумесна са старэйшымі калегамі затрымаць правапарушальніка. Для прымусовага прыпынку транспартнага сродку праваахоўнікі вымушаны былі выкарыстаць табельную зброю. У выніку аўтамабіль быў дагледжаны: супрацоўнікі міліцыі выявілі ў ім скрутак неўсталяванага рэчыва белага колеру, які адправілі на экспертызу.

Алег ШЭЎЧЫК

Адзначыўся падчас пераддыпломнай практыкі і курсант факультэта міліцыі Алег Шэўчык. Малады чалавек праходзіў практыку ў крымінальным блоку Савецкага РАУС сталіцы. Да праваахоўнікаў звярнуўся грамадзянін, які паведаміў аб крадзяжы веласіпедаў. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў Алег Шэўчык устанавіў асобу зламысніка. У выніку быў затрыманы серыйны грабежнік веласіпедаў — так пачынаючы аператыўнік у кароткі тэрмін раскрыў чатыры крадзяжы.

Такім чынам, ужо ў жніўні выпускнікі міліцэйскай ВНУ прыступяць да нясення службы на сваім першым працоўным месцы ў органах унутраных спраў. Як паказала іх практыка, многія з маладых людзей ужо з’яўляюцца высакакласнымі спецыялістамі, адданымі сваёй справе.

Вераніка КАНЮТА

Фота з асабістага архіва курсантаў

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.