Вы тут

Гедзіч: Ні адна еўрапейская структура не будзе абурацца нечалавечымі ўмовамі для бежанцаў у Літве


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар Гродзенскага драматычнага тэатра Ігар Гедзіч падзяліўся са «Звяздой» сваім меркаваннем, адносна вырашэння літоўскімі ўладамі пытання па сітуацыі з мігрантамі з Бліжняга Усходу:


— Тое, што мы зараз назіраем, як парушэннем міжнародных стандартаў і агульначалавечых правілаў маралі інакш і не назавеш. Мы на практыцы бачым рэалізацыю палітыкі двайных стандартаў, якая для Еўропы, на жаль, стала ўжо нормай жыцця. Гэта тычыцца як паводзінаў у дачыненні да мігрантаў з Бліжняга Усходу, так і сваіх уласных грамадзян, што выказваюць незадаволенасць дзеяннямі ўлады ў адносінах да вырашэння праблемнага пытання з іншаземцамі.

Тыя сродкі ўдушэння пратэстаў, якія выкарыстоўваюцца, сведчаць аб двайных падыходах вельмі выразна. Выснова з гэтага адна: псеўдадэмакратыя, якая навязваецца калектыўным Захадам, прыводзіць да сумных наступстваў. А дзеянні, якія зараз дэманструе літоўская ўлада ў адносінах да мігрантаў і сваіх грамадзян, сведчыць аб тым, што палітычная эліта зараз знаходзіцца ў цэнт-ноце і не дакладна не ведае, якія захады неабходна рабіць для вырашэння балючага пытання па мігрантах.

Дастаткова толькі прыгадаць клеткі, што дастаўляюцца ў зону знаходжання бежанцаў, якія даюць выразнае разуменне стаўлення да гэтых людзей: інакш як здзекам над чалавечай годнасцю гэты крок і не назавеш. І вось убачыце, што ні адна з еўрапейскіх краін і структур па абароне правоў чалавека не выкажа абурэння ці нават занепакоенасці нечалавечымі адносінамі ў дачыненні да гэтых няшчасных людзей, якія былі вымушаны пакінуць сваю радзіму ў пошуках лепшага жыцця. І ніхто не прыгадае, што іх прымусіла стаць бежанцамі. А гэта, дарэчы, — вынік той палітыкі, якую блок НАТА рэалізаваў у дачыненні да «недэмакратычных» краін і палітыкі, падтрыманай Еўрапейскім саюзам.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.