Вы тут

У Мінску для студэнтаў-медыкаў плануюць пабудаваць вялікі інтэрнат


У сталіцы запланавана будаўніцтва вялікага інтэрната для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ). Пра гэта распавяла 28 ліпеня падчас Стрыма на афіцыйным YouTube-канале БДМУ дэкан педыятрычнага факультэта Алена Філіповіч, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Сёння студэнтаў галоўнай медыцынскай ВНУ засяляюць у восем інтэрнатаў, некалькі з іх размешчаныя ў Студэнцкай вёсцы. Як патлумачыла першакурснікам дэкан педыятрычнага факультэта, для вылучэння месца ў інтэрнаце студэнтам трэба да 25 жніўня сабраць неабходныя дакументы. Таксама яна ўдакладніла, што па-за чаргой месцы выдзяляюцца наступным студэнтам:

  • сіротам і засталіся без апекі бацькоў;
  • якія маюць права на льготы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»;
  • уключаным у банк даных адоранай моладзі і ў банк даных таленавітай моладзі (на перыяд навучання).

Першачарговае права на атрыманне жылой плошчы ў інтэрнаце маюць студэнты:

  • з абмежаванымі магчымасцямі;
  • са шматдзетных або малазабяспечаных сем’яў;
  • пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд;
  • якія прайшлі службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.