Вы тут

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы


Алімпійскія гульні ў Токіа стануць выпрабаваннем не толькі для спартсменаў, але і для медыцынскага персаналу. Людзі, якія кожныя дзень праяўляюць цуды мужнасці і гераізму ў барацьбе з каранавірусам, выйдуць на новую прыступку сваіх звышздольнасцяў, працуючы ў беспрэцэндэнтных умовах, выкліканых тым жа каранавірусам. Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай, дырэктар РНПЦ спорту Ірына Малёваная напярэдадні ад'езду ў Токіа расказала «Звяздзе», чаго медыкі чакаюць ад самай незвычайнай Алімпіяды.


Фота: НАК Беларусі.

«Гэтыя Гульні беспрэцэдэнтныя па сваіх супрацьэпідэмічных мерах і па інфекцыйным кантролі. Алімпіяда буде незвычайная і асабліва няпростая для медыцынскіх работнікаў з улікам таго, што скарочана колькасць медыцынскага штаба. Калі на мінулыя Алімпійскія гульні лятала 27 спецыялістаў, на гэтыя — толькі 10, прычым неапасрэдна дактароў з іх толькі шэсць. Працаваць нам прыйдзецца 24 гадзіны сем дзён у суткі», — адзанчыла Ірына Малёваная.

Жыццё ў мабільных дадатках

Самая важная задача для медыкаў, усіх членаў місіі і саміх спартсменаў — уважліва выконваць усе супрацьвірусныя меры. Бадай што, на гэтых Алімпійскіх гульнях перамога над хваробай будзе важнейшая за спартыўныя перамогі. Каб вірус не адолеў удзельнікаў Алімпіяды, арганізатары распрацавалі шэраг мер. «Японцы распрацавалі пяць мабільных дадаткаў, якія павінен устанавіць на свой мабільны тэлефон кожны член дэлегацыі. У кожнага спартсмена павінны быць два дадаткі толькі для перасячэння граніцы. У іх загружаюцца вынікі ПЛР-тэсціравання, там жа запаўняецца анкета. Пасля дадатак генерыруе тры QR-коды, якія неабходныя для пропуску ў аэрапорце. І толькі потым, ужо ў Японіі, робіцца кантрольны тэст ПЛР на антыген. Кожны дзень у 9 гадзін раніцы і 18 гадзін вечара будуць выдавацца прабіркі для тэсціравання на каранавірус», — расказала Ірына Анатольеўна.

Сацыяльная дыстанцыя ў двае метры, забарона наведваць вялікія групы людзей, асобнае харчаванне — правілы, якія ўжо здаюцца зразумелымі і не ўспрымаюцца як нешта незвычайнае. Кожнае месца ў алімпійскай сталовай аддзелена пластыкавымі экранамі. Перш чым узяць сталовыя прыборы, патрэбна надзець пальчаткі, а выкарыстаныя прылады пасля скідваюцца ў кантэйнер з антысептыкам. Строгі масачны рэжым таксама наўрад ці можа здзівіць. Сюды ж можна аднесці мноства санітайзераў з антысептыкамі. Па словах Ірыны Малёванай, з Алімпійскай вёскі ў горад нікога не выпусцяць. Спецыяльны транспарт будзе вазіць спартсменаў толькі да спартыўнага аб'екта і назад. Гледачоў на трыбунах не будзе.

Ірына Малёваная падкрэсліла, што ўсім беларускім спартсменам зрабілі прышчэпкі ад каранавіруса. Па яе словах, ніякіх фармакалагічных праблем у іх гэта не выклікае. Як вядома, многія лекавыя сродкі ў спартыўным свеце могуць лічыцца за допінг.

«З вакцынай усё спакойна, там няма ніякага хімічнага рэчыва. Там проста часцінкі або гены, кадзіравальныя бялкі. Гэта не хімічнае рэчыва, яно не будзе доўга цыркуляваць у крыві і выклікаць нейкія рэакцыі. Усе прышчапіліся напярэдадні, каб імунітэт поўнасцю сфарміраваўся», — растлумачыла галоўны ўрач каманды.

Справіцца з уласным арганізмам

Складанасцяў спартсменам і ўрачам дадаюць розныя часавыя паясы, няпросты японскі клімат і цяжкі трансантлатычны пералёт. «Мы старанна аналізавалі, якія могуць быць наступствы пасля трансатлантычнага пералёту са зменай часавога пояса і ў гэтым клімаце. Яшчэ год таму мы падрыхтавалі метадычыныя рэкамендацыі. яшчэ да пандэміі, мы на розныя спартыўныя мерапрыемствы ў Токіа высылалі свае пілотныя групы. І яны там абследавалі спартсменаў. Таму нашы рэкамендыцыі створаны на практычным вопыце», — кажа Ірына Малёваная.

Праз усё тыя ж каранавірусныя абмежаванні доступ у Алімпійскую вёску для спартсменаў адкрыты за пяць дзён да старту. Для многіх алімпійцаў гэта можа стаць злым жартам, паколькі арганізму патрэбен час на акліматызацыю і адаптацыю. Па словах дырэктара РНПЦ спорту, крытычны перыяд для нармальнай адаптацыі — ад трох да пяці сутак. І пажадана паспець выступіць або ў гэтыя дні ці ўжо пасля пятых сутак. Гэта так званыя кліматычныя ямы, у якія можна трапіць. Козырам для некаторых беларускіх спартсменаў, напрыклад для баксёраў, можа стаць вучэбна-трэніровачны збор ва Уладзівастоку. Клімат, часавы пояс гэтага расійскага горада супадае з умовамі Токіа. І пералёт адтуль да японскай сталіцы значна лягчэйшы.

Адказнасць вышэйшая за ўсё

Да ўсіх складансцяў і выпрабаванняў урачы беларускай алімпійскай каманды падышлі ў поўным узбаренні. «Фармакалагічны груз у нас склаў 27 вялізных кантэйнераў па 40 кілаграмаў. У нас будуць своеасаблівы палявы шпіталь, свая экспрэс-лабараторыя, сваё фізіятэрапеўтычнае аддзяленне. Бяром псіхалагічнае абсталяванне, яно ў нас выдатнае, інавацыйнае. Спартсмены будуць адчуваць сябе камфортна, будуць мець усё пад рукой, мы забяспечым вырашэнне любой праблемы», — упэўнена Ірына Малёваная.

У Токіа спаборніцтвы разгорнуцца не толькі на алімпійскіх спартыўных аб'ектах. Складаны пералёт, няпросты клімат з павышанай вільготнасцю і высокай тэмпературай, шасцігадзінная розніца ў часе, эпідэмічныя меры — усё, з чым прыйдзецца змагацца па-за межамі арэн. І, як падкрэслівае галоўны ўрач дэлегацыі, самым складаным сапернікам будзе псіхалагічная напружанасць, выкліканая ўсімі вышэйзгаданымі фактарамі. Самым галоўным на гэтых Алімпійскіх гульнях яна называе вельмі сур'ёзны ўзровень адказнасці.

«Не надзеў маску — можа быць дыскваліфікацыя. Парушыў дыстанцыю або не здаў своечасова аналіз — таксама. Усё гэта нам трэба будзе прадугледзець, трымаць руку на пульсе і дзейнічаць па сітуацыі. Наша задача — зрабіць усё магчымае, каб ні адзін спартсмен не трапіў у непрыемную сітуацыю, якая можа перашкодзіць яму выступіць. Мы настроеныя на барацьбу», — упэўненая Ірына Малёваная.

Валерыя СЦЯЦКО


У тэму

Інтэрв'ю «Звяздзе» Ірына Малёваная давала да ад'езду ў Токіа. Яна — адна з першых членаў беларускай дэлегацыі, хто прыляцеў у японскую сталіцу. Галоўны ўрач беларускай дэлегацыі расказала прэс-службе Міністэрства спорту і турызму, што яна ўбачыла ў алімпійскай сталіцы і як супрацьэпідэмічныя меры прымяняюцца на практыцы.

«Адзін мабільны дадатак адсочвае нашу геапазіцыю, другі штодня трэба запаўняць — там павінны быць даныя пра адчуванне, сімптомы, і гэтыя даныя неабходна адпраўляць у цэнтр. Па геапазіцыі нерэальна кудысьці адысці, таму што вельмі жорсткі кантроль. У Вёсцы кожны дзень спартсмены здаюць аналіз на вызначэнне антыгену на COVІD. На жаль, некалькі камандаў з розных краін ужо атрымала некалькі станоўчых тэстаў. Ёсць выпадкі і шпіталізацыі, і ізаляцыі спартсменаў», — расказала яна.

Таксама антыковідныя меры вельмі выразныя і ў плане цішыні. Электракары амаль бясшумныя. Тут забаронена гучна крычаць, гучна радавацца і выказваць свае эмоцыі, дазволена толькі пляскаць. Японцы вельмі добразычлівыя і гасцінныя, але вельмі патрабавальныя ў выкананні сваіх рэкамендацый», — цытуе Ірыну Малёваную прэс-служба Міністэрства спорту.

Таксама ў каментарыі прэс-службе ведамства дырэктар РНПЦ адзначыла добрую якасць вады і наяўнасць пакецікаў з сухім рэчывам, якое ўтрымлівае соль і невялікую колькасць вугляводаў, каб аднавіць водна-электралітны баланс пры вялікіх фізічных нагрузках.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.