Вы тут

Дзесяць экіпажаў камбайнераў пераадолелі тысячны рубеж па намалоту ў Гомельскай вобласці


Гомельскай вобласці на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур тысячны рубеж па намалоту пераадолелі 10 экіпажаў камбайнераў, паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіну Салавей.


«У лідэрах уборачнай кампаніі 10 экіпажаў камбайнераў, якія намалацілі больш за 1 тыс. т. Сярод іх адзін моладзевы — Антона Дзержаноўскага і Андрэя Манькова з КСУП Агракамбінат «Холмеч» Рэчыцкага раёна. Ёсць у ліку перадавікоў і сямейны экіпаж. Гэта бацька і сын Міхаіл і Віталь Салдаценка з ААТ «Чэмерыскі» Брагінскага раёна«, — распавяла Галіна Салавей.

Больш за 1 тыс. т новага ўраджаю перавезлі з палёў 36 кіроўцаў. З іх 4 маладых. Двое працуюць у ААТ «Чэмерыскі» — Уладзімір Мятліцкі і Канстанцін Алішэўскі, адзін прадстаўнік ААТ «Звязда» Чачэрскага раёна — Антон Маісеенка і адзін работнік КСУП «Слабадская імя Леніна» — Аляксандр Прус.

У Гомельскай вобласці ўбрана 37,4% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана каля 310 тыс. т збожжа. Па ўраджайнасці лідзіруе Буда-Кашалёўскі раён. Тут збіраюць каля 30 ц/га. Па тэмпах уборкі ў лідэрах аграрыі Мазырскага раёна, якія прыбралі ўжо 60% плошчаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».