Вы тут

Да разгляду на асенняй сесіі парламента прапанаваны 18 законапраектаў і дэкрэт Прэзідэнта


Да разгляду на асенняй сесіі парламента прапанаваны 18 законапраектаў і дэкрэт Прэзідэнта, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае БелТА.


Фота БелТА

«На сённяшні дзень у графік падрыхтоўкі пытанняў на асеннюю сесію прапануецца ўключыць 19 пытанняў: 18 законапраектаў і дэкрэт Прэзідэнта. Абсалютную большасць з іх плануецца разгледзець у другім чытанні. Таму ўсе пытанні па гэтых законапраектах павінны быць максімальна адпрацаваны з зацікаўленымі бакамі ў бліжэйшыя месяцы», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, Камісіі па адукацыі, культуры і навуцы трэба актывізавацца па праекце новага Кодэкса аб адукацыі. «У ім у абавязковым парадку павінны знайсці адлюстраванне напрацоўкі парламенцкіх слуханняў, а таксама пытанні, якія будуць узняты ў жніўні на Рэспубліканскім педагагічным савеце, — адзначыў спікер. — Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце трэба завяршаць работу над законапраектам аб дзяржаўнай службе. Трэба здымаць спрэчныя моманты, каб да пачатку сесіі праект быў гатовы да разгляду».

Самую значную ўвагу трэба ўдзяліць законапраекту, які прадугледжвае комплексную карэкціроўку Грамадзянскага кодэкса. «Праект вельмі няпросты, ёмісты, закранае шырокае кола пытанняў — ад шлюбна-сямейных адносін да дзейнасці суб’ектаў гаспадарання. Па ім паступіў ужо шэраг істотных заўваг, у тым ліку па рэалізацыі пакетнага прынцыпу, якія трэба адпрацоўваць да разгляду праекта ў першым чытанні», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер падкрэсліў, што на асаблівы кантроль трэба ўзяць законапраекты, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў год і больш. Такіх чатыры: «Аб самарэгулюемых арганізацыях», «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», «Аб турызме», аб змяненні закона «Аб дарожным руху».

Да канца года ў Палату прадстаўнікоў павінны паступіць яшчэ не менш за 20 законапраектаў. Вялікі блок праектаў у сферы эканомікі, вельмі чаканых і запатрабаваных бізнес-супольнасцю. Гэта праекты законаў аб урэгуляванні неплацежаздольнасці, па пытаннях ліцэнзавання, процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, карэкціроўкі Банкаўскага кодэкса.

На асенняй сесіі дэпутатам таксама трэба будзе разгледзець бюджэтны пакет на 2022 год і змяненні ў Падатковы кодэкс.

Для вывучэння правапрымяняльнай практыкі ў другім паўгоддзі пастаяннымі камісіямі запланавана каля 20 значных мерапрыемстваў: 2 семінары, 9 выязных пасяджэнняў камісій, 8 круглых сталоў.

«План правядзення семінараў вынесены на сённяшняе пасяджэнне. Тэмы важныя і актуальныя, датычацца перспектыў развіцця высокатэхналагічных галін эканомікі краіны. Прашу профільныя пастаянныя камісіі вельмі адказна падысці да іх падрыхтоўкі. Першы семінар мы правядзём у Парку высокіх тэхналогій у кастрычніку», — дадаў спікер.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.