Вы тут

У Маладзечанскім раёне ад агню выратавалі 380 т сена


У Маладзечанскім раёне ад агню выратавалі 380 т сена. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.


Pixabay.com

«Сёння ў 4:36 паступіла паведамленне аб пажары ў сенасховішчы на тэрыторыі МТФ філіяла “Аграфірма “Лебедзева” РУП “Мінскэнерга” ў вёсцы Насілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У выніку пажару знішчана 10 т сена ў рулонах. Работнікамі МНС і гаспадаркі выратаваны 380 т сена», — распавялі ў прэс-службе.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.