Вы тут

Сяргей Рачкоў: «Упэўнены, заходнія краіны з часам пераасэнсуюць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі»


Наша краіна заўсёды імкнулася развіваць аднолькава плённыя адносіны з усімі краінамі па ўсіх вектарах. Аднак час дыктуе неабходнасць карэкціроўкі знешнепалітычнай стратэгіі дзяржавы. Такую думку выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнароднай палітыцы і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў падчас удзелу ў круглым стале, арганізаваным у «СБ. Беларусь сегодня».


— Сёння стаіць пытанне аб тым, каб зрабіць акцэнт на развіцці адносін менавіта з тымі краінамі, якія хочуць узаемадзейнічаць з Беларуссю, развіваць палітычнае, гандлёва-эканамічнае, гуманітарнае супрацоўніцтва, — выказаўся сенатар. — Мы павінны зрабіць большы ўпор на работу ў тых дзяржавах, пра якія гаварыў Прэзідэнт на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў. Гэта краіны далёкай дугі і постсавецкай прасторы. У нас таксама шмат сяброў у Афрыцы.

Ён адзначыў, што ўсе гэтыя і іншыя аспекты будуць адлюстраваныя ў канцэпцыі знешняй палітыкі Беларусі, праект якой цяпер распрацоўваецца, у тым ліку з удзелам парламентарыяў, у Міністэрстве замежных спраў.

Якой жа мэтазгодна быць знешнепалітычнай стратэгіі дзяржавы ў цяперашніх умовах? На думку Сяргея Рачкова, нейтралітэт тут недарэчны:

— Мы шмат гаварылі пра прынцып нейтралітэту ў першыя гады незалежнасці нашай краіны. А потым заняліся канкрэтнымі прагматычнымі пытаннямі, у першую чаргу рашэннем эканамічных задач. І гэтая тэма перастала гучаць у дыскурсе. Цяпер мы зноў успомнілі пра тое, што ў Канстытуцыі ёсць такое палажэнне.

На маю думку, сёння быць цалкам нейтральным ва ўзаемазалежным свеце вельмі складана. Прынцып нейтральнасці ўключае тое, што Беларусь не накіроўвае Узброеныя Сілы за межы сваёй краіны.

Адсюль вынікае лагічная пазіцыя захавання шматвектарнасці знешнепалітычнай стратэгіі:

— Шматвектарнасць знешняй палітыкі нашай краіны намі адточана і праверана часам. Многія метады і формы работы апрабаваныя як МЗС, так і іншымі органамі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі знешняй палітыкі, — перакананы ён.

Сенатар нагадаў, што асноўны яе прынцып — рэалізацыя эканамічных інтарэсаў і прасоўванне экспарту беларускіх тавараў і паслуг.

— З улікам таго што калектыўны Захад праводзіць палітыку санкцыйнага ціску на нашу краіну, і ў першую чаргу выкарыстоўвае эканамічны прэсінг, шматвектарнасць становіцца яшчэ больш актуальнай і неабходнай, — лічыць ён.

Старшыня профільнай камісіі задаецца пытаннем, ці чакаюць нас на ўсходнім кірунку, тым больш што ў кожнай краіны свае нацыянальныя інтарэсы?

— Але, на шчасце, у нас няма з большасцю краін нейкіх палітычных рознагалоссяў, — падкрэслівае ён. — Гэта гаворыць аб тым, што нам трэба засяродзіцца на рэалізацыі канкрэтных эканамічных, інвестыцыйных і гуманітарных праектаў.

Не засталася па-за ўвагай сенатара і ацэнка якасцяў дыпламата XXІ стагоддзя:

— Наша дыпламатыя павінна быць вельмі практычнай, таму што час ставіць такія патрабаванні. Сёння вельмі важна быць настойлівымі, ставіць канкрэтныя мэты і іх дамагацца, — падкрэсліў Сяргей Рачкоў. — Хачу таксама заўважыць, што ў XXІ стагоддзі дыпламат не павінен страціць класічныя рысы дыпламата і XІX, і XX стагоддзяў. Шырокі кругагляд, прафесіяналізм, уменне праводзіць перагаворы, выконваць этычныя патрабаванні і нормы — неад'емныя якасці.

Але галоўнае, на яго думку, — гэта любоў і адданасць сваёй краіне і свайму народу.

— Акрамя таго, XXІ стагоддзе ставіць перад дыпламатам пытанне ўніверсальнасці. Таму сёння дыпламат павінен быць і маркетолагам, і эканамістам, і спецыялістам, які разбіраецца ў сучасных пытаннях знешняга гандлю, — перакананы Сяргей Рачкоў.

Фота: СБ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.