Вы тут

У Смаргоні мужчыне прадалі фальшывую бензапілу STІHL


Мужчына набыў бензапілу ў невядомага прадаўца непадалёк ад гандлёвага аб'екта. Думаў, што набывае электраінструмент папулярнага брэнда. Аб гэтым сведчыла і цана бензапілы — 600 рублёў. Але замест арыгінала мужчыне прадалі падробку.


Pixabay.com

На тавары значылася марка нямецкага брэнда STІHL. Пры гэтым рэч была без упакоўкі і якіх-небудзь таварасуправаджальных дакументаў. Тавар пакупніка задаволіў. Аднак праз некаторы час у яго ўзніклі сумненні наконт таго, ці з'яўляецца тавар арыгіналам.

Паколькі звязацца з прадаўцом не ўдалося, мужчына звярнуўся ў Смаргонскі РАУС. Каб устанавіць кошт тавару, была прызначана судовая таваразнаўчая экспертыза. Вынікі паказалі, што бензапіла не адносіцца да арыгінальных вырабаў адпаведнай маркі. Акрамя таго, адрозненне датычылася спосабу і месца нанясення маркіроўкі. Напрыклад, замест ціснення і палімерных уставак былі наклейкі, таксама адсутнічаў серыйны нумар пілы.

Згодна з вынікамі судовай экспертызы, рэальны кошт тавару ў два разы ніжэйшы за той, які заплаціў жыхар Смаргоні. Міліцыя праводзіць па дадзеным факце праверку.

Ва ўпраўленні ДКСЭ Гродзенскай вобласці раяць адмовіцца ад сумніўных пакупак у незнаёмых людзей, асабліва калі гаворка ідзе аб каштоўных рэчах. Іншым разам звычайнаму чалавеку складана адрозніць якасную падробку ад арыгінала. Калі ж хтосьці вырашыў сэканоміць і набыць тавар праз інтэрнэт, перад пакупкай варта азнаёміцца з характарыстыкай і прыкметамі арыгінальнага тавару і параўнаць іх з тымі, якія прапануе прадавец.

Маргарыта УШКЕВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.