Вы тут

У лясных масівах Турцыі бушуюць пажары


Услед за Антальяй пажары ўспыхнулі ў лясных масівах раёнаў Мармарысе і Бодрум ў правінцыі Мугла, паведамляе БелТА са спасылкай на газету Hurriyet.


У Мармарысе шэсць чалавек шпіталізаваны. З-за надыходзячага пажару ў гэтым раёне пастаяльцы двух 3-зоркавых гатэляў і чатырох віл былі эвакуяваныя. Некаторыя адпачывальнікі, якія спыніліся ў суседніх гатэлях, з’ехалі самастойна.

Як паведамляе ТАСС, узгаранне лясных масіваў зафіксавана ў раёне Бодрума ў правінцыі Мугла, недалёка ад Дзідзіма ў правінцыі Айдын. Акрамя таго, пажары разгарэліся ў Адан, Кайсеры і Мерсін.

Асацыяцыя турыстычных гатэльераў Паўднёвага Эгейскага мора размясціла эвакуяваных турыстаў у іншых гатэлях.

Для барацьбы з ляснымі пажарамі накіраваны авіяцыя, спецыялізаваная пажарная і будаўнічая тэхніка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.