Вы тут

Памеры дзяржаўных дапамог на дзяцей павялічацца з 1 жніўня


У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 жніўня ў Беларусі пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Pixabay.com

БПМ з 1 жніўня ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br283,46. Ён павысіўся на 3,7 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая 2021 года. Адпаведна павялічваюцца таксама памеры дзіцячых дапамог.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, будзе выплачвацца аднаразова ў памеры Br283,46. Пры нараджэнні першага дзіцяці аднаразовая дапамога цяпер складзе Br2834,60, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — Br3968,44. Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў устаноўлена ў памеры Br141,73.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда — Br198,42, не маючых інваліднасці — Br141,73. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br283,46 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br340,15 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў). На дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана ВІЧ, дапамога ўстаноўлена ў памеры Br198,42.

Таксама ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы за II квартал 2021 года ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца дзіцячыя дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Да 31 студзеня 2022 года на першае дзіця яна складзе Br495,74, на другое і наступных дзяцей — Br566,56, а на дзіця-інваліда — Br637,38.

Тэмп росту названых дапамог — 104,8 працэнта да паказчыка ліпеня бягучага года і 115,9 працэнта — да ўзроўню жніўня 2020-га.

У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў пераразлічваюцца два разы на год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.