Вы тут

Гродзенец спрабаваў прывезці марыхуану з Польшчы


Гродзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу з ЕС у Беларусь марыхуаны. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню.


Злачынства спынена ў пункце пропуску «Брузгі». Парушальнікам апынуўся 36-гадовы гродзенец, які працуе ў Польшчы. Мяжу ён перасякаў на ровары.

«Пры правядзенні мытнага кантролю ў кішэнях курткі і шорт веласіпедыста выяўлена расліннае рэчыва жоўта-зялёнага і шэра-зялёнага колеру, расфасаваныя ў два празрыстых палімерных пакета. Эксперт пацвердзіў, што гэта марыхуана», — распавялі ў мытні.

У мужчыны таксама выяўленыя празрыстая колба, у якой знаходзіліся насенне канопляў, і прылада для драбнення наркотыкаў.

Па факце незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС наркатычных сродкаў у дачыненні да беларуса распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 328-1 КК. Мужчына раней быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».