Вы тут

Больш за 130 тыс. жыхароў Мінскай вобласці прайшлі поўны курс вакцынацыі


Першай дозай вакцыны ад каранавіруса ў Мінскай вобласці прышчэплены 172 521 чалавек, 130 578 з іх завяршылі поўны курс. Такія лічбы паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка галоўнага лекара ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ірыну Мілановіч.


«Найбольш актыўна вакцынуюцца работнікі арганізацый аховы здароўя — 80,7% медыкаў Мінскай вобласці прайшлі імунізацыю, пацвярджаючы мэтазгоднасць і неабходнасць прышчэпкі», — сказала Ірына Мілановіч.

Асаблівая ўвага надаецца асобам старэйшым за 61 года і асобам з хранічнымі захворваннямі, рызыкі ўскладнення пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі ў якіх значна вышэй. Прышчэплена 27,1 і 26,9% гэтых груп насельніцтва.

У Нясвіжскім, Стаўбцоўскім, Старадарожскім, Клецкім і Крупскім раёнах больш за ўсё жыхароў прыслухаліся да парадаў медыкаў і праявілі асабістую зацікаўленасць у фарміраванні калектыўнага імунітэту. У гэтых раёнах больш за 14,5% ужо атрымалі першую прышчэпку. Больш за 11% насельніцтва Клецкага, Любанскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага і Старадарожскага раёнаў завяршылі курс вакцынацыі.

Вакцынацыя ад COVID-19 у вобласці арганізавана ва ўсіх цэнтральных раённых бальніцах, Жодзінскай гарадской бальніцы і Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Акрамя таго, жыхары сельскай мясцовасці могуць зрабіць укол на базе ўрачэбных амбулаторый, фельчарска-акушэрскіх пунктаў, куды прыязджаюць выязныя прывівачныя брыгады. Таксама ў рэгіёне для вакцынацыі ў сельскай мясцовасці выкарыстоўваюцца перасоўныя медыцынскія комплексы.

Насельніцтву прапануюць на выбар два прэпарата: кітайскі Vero Cell ад кампаніі Sinopharm і расійскі «Гам-Кавіда-Вак» («Спадарожнік V»).

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».