Вы тут

У Мінску затрымалі мужчыну, які знайшоў і прысвоіў сабе чужой мабільны тэлефон


Сталічныя праваахоўнікі затрымалі 27-гадовага мужчыну, які скраў пакінуты без нагляду мабільны тэлефон. Пра гэта, як паведамляюць «Мінск-Навіны», інфармуе Telegram-канал «Міліцыя Мінска».


Па словах затрыманага, па шляху з крамы да аўтамабіля ён звярнуў увагу на тэлефон, што ляжаў на бардзюры, і забраў яго. Ужо дома мужчына дастаў з прылады сім-карту, а сам мабільнік адвёз на працу. Агульная сума шкоды — больш за 700 рублёў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за крадзеж. Вядома, што раней гэтага мужчыну неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за злачынствы маёмаснага характару.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.