Вы тут

Алімпійскі дзённік. Каралева спорту збірае на баль


Спаборніцтвы — гэта не толькі метры, секунды, балы, за кожным стаіць чалавечая гісторыя. Расказваем, чаму падтрымліваць беларусаў варта нават тым, хто не лічыць сябе аматарам спорту.

30 ліпеня ў барацьбу за алімпійскія медалі ўступаюць лёгкаатлеты. Каманда ў гэтым відзе спорту самая вялікая ва ўсёй беларускай дэлегацыі — 34 спартсмены ў 17 дысцыплінах. Расказваем, хто з беларусаў будзе абараняць гонар Каралевы спорту ў Токіа.


Фота БелТА

 

Скачкі ў вышыню. Галоўная зорка гэтай дысцыпліны — Максім Недасекаў. У пачатку ліпеня яму скарылася вышыня ў 2 м 37 см, што стала новым нацыянальным рэкордам. Для параўнання, залаты вынік Аліміяды ў Рыа — 2 м 38 см, сярэбраны — 2 м 36 см. Амаль што цудоўным чынам на Алімпяду трапіў Дзмітрый Набокаў. У 2020 годзе спартсмен быў дыскваліфікаваны на два гады, у яго допінг-пробе знайшлі забаронены фурасемід. Але літаральна за месяц да Алімпійскіх гульняў скакуна апраўдалі. А рэйтынгу Дзмітрыя хапіла, каб адправіцца на галоўныя старты.

Кіданне дыска. У дадзенай дысцыпліне пад беларускім сцягам будзе выступаць толькі Яўген Багуцкі. На майскім Кубку Еўропы па кіданнях у маладзёжных стартах (U-23) Яўген перамог, усталяваўшы рэкорд спаборніцтваў — 64 м 73 см.

Бег на 100 і 200 метраў. На «гладкіх» спрынтарскіх дыстанцыях Беларусь будзе абараняць самая хуткая спартсменка краіны Крысціна Ціманоўская, пераможца Універсіяды 2019 года. Летні алімпійскі сезон Крысціна пачала з перамог на міжнародных стартах.

У трайным скачку краіну прадставіць Віялета Скварцова. Яна прымусіла ўвесь свет паважаць сябе ў 2017 годзе. І не толькі таму, што перамагла на чэмпіянаце Еўропы сярод дзяўчат, а яшчэ і таму, што горда сышла з п’едэстала, калі арганізатары памылкова ўключылі чужы гімн.

Штурханне ядра. Тут адказнасць за беларускі поспех ляжа на плечы Алёны Дубіцкай, бронзавага прызёра чэмпіяната Еўропы 2018 года. За месяц да Алімпійскіх гульняў, на чэмпіянаце Беларусі, яна пераможна ўстанавіла новы асабісты рэкорд — 19.65. Праўда, для алімпійскага медаля трэба крыху накінуць, на Алімпіядзе найлепшыя спартсменкі адпраўляюць снарад больш чым на 20 метраў.

Непрадбачныя абставіны. Дар’я Барысевіч, якая атрымала сур’ёзную траўму, не адзіная беларуская лёгкаатлетка, якая не выйдзе на алімпійскія старты. Удзел у Гульнях не возьме і Марыя Жодзік. Нарматыў на Гульні ў скачках у вышыню яна выканала ў чэрвені на чэмпіянаце Беларусі. Але незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з’явамі ў лёгкай атлетыцы (Athletіcs Іntegrіty Unіt, AІU) не дазволіў Марыі і дзвюм прадстаўніцам эстафетнай каманды выступіць на Алімпіядзе. Прычына — недастатковая колькасць допінг-пробаў, узятых у спартсменак пасля таго, як яны выканалі алімпійскі нарматыў.

«Па патрабаванні AІU, Жодзік і дзве нашы спрынтаршы Ганна Міхайлава і Крысціна Мулярчык абавязаны прайсці тры пазаспаборніцкія допінг-тэсты з інтэрвалам у 21 дзень да старту Гульняў. Вядома, дзяўчыны ніяк не паспявалі гэта зрабіць. Спадзяваліся, што нам пойдуць насустрач, аднак спартсменаў у лёгкай атлетыцы, якія апынуліся ў такой сітуацыі, у свеце 20 чалавек. У агенцтве разважылі: калі дазволіць аднаму, то і астатнім трэба дазваляць. А без праходжання дадатковых тэстаў атлетамі агенцтва рызыкуе прапусьціць каго-небудзь перад Гульнямі. Таму забаранілі ўсім, хто апынуўся ў такой сітуацыі. Хоць на маю думку, у дачыненні да маладых спартсменаў гэтае патрабаванне трэба перагледзець. Калі эліта ўвесь час знаходзіцца пад кантролем антыдопінгавых структур, то моладзь таксама павінна атрымаць свой шанц выступіць на Гульнях», — растлумачыў галоўны трэнер беларускай каманды па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч прэс-службе Нацыянальнага Алімпійскага камітэта.

Ён запэўніў, што ў эстафеце 4×100 у жанчын наша каманда сфарміруе новы састаў і паспрабуе выступіць у кваліфікацыі 6 жніўня.

Валерыя СЦЯЦКО.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.