Вы тут

Класікі шмат не бывае


На наступным тыдні ў кінематаграфічным свеце адзначаць 100-годдзе дзвюх выдатных савецкіх актрыс Любові Маліноўскай і Любові Сакаловай, а ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала гледачоў чакаюць паказы фільмаў вытворчасці «Беларусьфільма» з іх удзелам.


Артыстку Любоў Маліноўскую ўбачым у кінастужцы «Пасля кірмашу». Гэтая мастацкая кінагісторыя з'явілася ў 1952 годзе як экранізацыя па матывах п'есы Янкі Купалы «Паўлінка». Галоўную ролю ў фільме сыграла Людміла Сенчына, а Любові Маліноўскай тады дасталася роля Агаты. Акцёрскі склад той кінагісторыі ўвогуле быў зорным, бо там зняліся артысты Аўгуст Мілаванаў, Галіна Макарава, Міхаіл Пугаўкін, Барыс Новікаў і іншыя. Асвяжыць у памяці класічны сюжэт аўдыторыя зможа 31 ліпеня ў ранішнім эфіры ці ў паўторы ў панядзелак 2 жніўня ў 16.55.

А вось у кінастужцы «У бары брусніцы» (рэж. Яўген Васільеў), што таксама мае літаратурную аснову, якую склалі аповесці Леаніда Фралова «У бары брусніцы» і «Да сына», зможам назіраць за пераўвасабленнем у кадры Любові Сакаловай. Фільм падымае шэраг важных тэм, тут расказваецца і пра ўзаемаадносіны пакаленняў, і пра тое, што дзеці не заўсёды гатовыя аддзякаваць за сваё выхаванне... Дзве серыі — магчымасць убачыць дзве розныя рэчаіснасці, а разам з тым задумацца, ці настолькі ўжо ўстарэлі былыя погляды на сям'ю і пабудову ўзаемаадносін з блізкімі і роднымі людзьмі. Не прапусціце паказ у суботу ў 17.45.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.