Вы тут

Ка­зач­ны слу­чанін


Імя са­праў­ды вы­дат­на­га са­вец­ка­га раз­вед­чы­ка Мі­ха­і­ла Му­ка­сея ста­ла вя­до­мае толь­кі ў па­чат­ку XXІ ста­год­дзя, ка­лі ён ра­зам з жон­кай Лі­за­ве­тай вы­даў кні­гу ўспа­мі­наў «Зе­фір і Эль­за. Раз­вед­чы­кі-не­ле­га­лы». Гэ­та ён пе­ра­даў у Маск­ву ін­фар­ма­цыю ў ра­ка­выя для кра­і­ны дні ў па­чат­ку во­се­ні 1941 го­да пра тое, што япон­цы на СССР на­па­даць не бу­дуць, што да­зво­лі­ла пры­няць ра­шэн­не пра маш­таб­нае пе­ра­кід­ван­не час­так Чыр­во­най Ар­міі з Да­лё­ка­га Ус­хо­ду для аба­ро­ны Маск­вы.


Мі­ха­іл Му­ка­сей на­ра­дзіў­ся ў 1907 го­дзе ў мяс­тэч­ку За­мос­це пад Слуц­кам у яў­рэй­скай сям'і па­том­ных ка­ва­лёў. Ву­чыў­ся ў Ле­нін­град­скім ін­сты­ту­це ўсход­ніх моў. У 1937 го­дзе па­сту­піў у раз­ведш­ко­лу Генш­та­ба РСЧА. З 1939 го­да — пра­фе­сій­ны раз­вед­чык, зда­бы­ваў над­звы­чай важ­ную ін­фар­ма­цыю аб па­зі­цыі ЗША на­пя­рэ­дад­ні вай­ны пад пры­крыц­цём па­са­ды ві­цэ-кон­су­ла СССР у Лос-Ан­жэ­ле­се. З яго сям'­ёй зблі­зі­лі­ся сем'і Тэ­а­до­ра Драй­зе­ра, Чар­лі Чап­лі­на, зо­рак ня­мо­га кі­но Дуг­ла­са Фер­бенк­са і Мэ­ры Пік­фард.

«У раз­вед­ку, асаб­лі­ва не­ле­галь­ную, ад­бі­ра­лі­ся лю­дзі з усёй кра­і­ны, іх вы­шук­ва­лі, — рас­ка­заў у філь­ме «Лёс рэ­зі­дэн­та. Апе­ра­цыя  «Га­лі­вуд» (пра­ект АНТ «Зва­рот­ны ад­лік», 2012 год) сын раз­вед­чы­ка, кі­на­апе­ра­тар Ана­толь Му­ка­сей. — Гэ­та па­він­ны бы­лі быць лю­дзі з пэў­ным мен­та­лі­тэ­там, з пэў­ным све­та­по­гля­дам. Най­вы­шэй­шай аду­ка­ва­нас­ці лю­дзі. З імі мож­на бы­ло раз­маў­ляць на лю­бую тэ­му. Гэ­та бы­лі ка­зач­ныя лю­дзі».

Ад на­ра­джэн­ня Мі­ха­іл Іса­ка­віч ве­даў ідыш, бе­ла­рус­кую, рус­кую і поль­скую мо­вы, по­тым ава­ло­даў анг­лій­скай, бен­галь­скай, фран­цуз­скай і іс­пан­скай. Ёсць мер­ка­ван­не, што раз­вед­чык Му­ка­сей ва­ло­даў асаб­лі­вым да­рам — аб­вост­ра­най ін­ту­і­цы­яй, якую атры­маў у спад­чы­ну ад свай­го дзе­да.

Яго сва­я­коў, якія за­ста­лі­ся ў За­мос­ці (больш за 11 ча­ла­век), у 1942 го­дзе фа­шыс­ты са­гна­лі ў Ка­пыль і рас­стра­ля­лі. Сам Мі­ха­іл Іса­ка­віч пра­жыў 101 год, з іх 30 — у якас­ці раз­вед­чы­ка-не­ле­га­ла ра­зам з жон­кай за мя­жой.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота Анатоля КЛЯШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.