Вы тут

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 292


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 292, якім зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021—2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Фота БелТА

Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі, мэтавыя індыкатары развіцця галін, сфер эканомікі і рэгіёнаў, а таксама чаканыя вынікі.

Галоўнай яе мэтай абрана забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека.

Развіццё Беларусі будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Для гэтага Праграмай прадугледжана вырашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанняў: даходы, занятасць, даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасная адукацыя, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2 працэнта.

У мэтах павышэння якасці дзяржаўнага кіравання намечаны пераход да паўнавартаснай галіновай палітыкі. У прыватнасці, зроблены акцэнт на распрацоўку стратэгій развіцця галін, прасоўванне інтарэсаў прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, перш за ўсё на знешніх рынках.

Вынікам рэалізацыі праграмы стане якасна новы ўзровень эканамічнага развіцця дзяржавы і адпаведна дабрабыту і якасці жыцця людзей.

Загаловак у газеце: Забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.