Вы тут

Аўтазапраўшчык выкраў 300 л дызпаліва з АЗС аграпрадпрыемства ў Лельчыцкім раёне


У Лельчыцкім раёне аўтазапраўшчык выкраў 300 л дызельнага паліва з АЗС сельгаспрадпрыемствы, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.


Участковым інспектарам паступіла інфармацыя, што ў 40-гадовага лесніка Данілевіцкага лясніцтва захоўваецца буйная партыя крадзенага дызельнага паліва. Звесткі пацвердзіліся: пры аглядзе падворка выявілі 300 л афарбаванай саляркі. «Як высветлілася, мужчына набыў салярку ў брыгадзіра-аўтазапраўшчыка ААТ „Новая Ніва“. Работнік сельгаспрадпрыемства цэнтралізавана атрымліваў паліва на АЗС і развозіў па іншых запраўках. У спакойныя месяцы рабіў 2-3 рэйсы, у пасяўную і ўборачную іх колькасць даходзіла да васьмі. Рэшткі паліва з цыстэрны пакідаў сабе. Затым прадаваў лесніку з разліку Br25 за 20 л, а летам — за Br30», — распавялі праваахоўнікі.

Па факце захоўвання афарбаванага нафтавага вадкага паліва ў дачыненні да лесніка складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 13.23 КаАП. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (1 БВ — Br29). Дзеянням аўтазапраўшчыка будзе дадзена прававая ацэнка ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.