Вы тут

Пастаянная экспазіцыя абмундзіравання і ваеннай тэхнікі адкрываецца ў Брэсце


У Брэсце 1 жніўня пачне работу пастаянна дзеючая выстава абмундзіравання і ваеннай тэхнікі. Такую інфармацыю ў сваім Telegram-канале размясціў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.


Фота з Telegram-канала Аляксандра Рагачука.

«Пазнавальнасць горада заўсёды расце, калі ў ім адбываюцца незвычайныя, эксклюзіўныя мерапрыемствы. Гэта выдатная магчымасць для жыхароў і гасцей горада ўбачыць гістарычныя вобразы розных гадоў. Упэўнены, тут будзе цікава і дарослым, і дзецям», — напісаў мэр.

Унікальная выстава «Ваентэх» размясцілася на рынку «Лагуна» у Зарэчным мікрараёне Кавалёва. Пад экспазіцыю выдзелены павільён плошчай 200 кв.м. Нядаўна Брэсцкі гарвыканкам выдаў афіцыйны дазвол на працу пастаяннай экспазіцыі. Яе ўладальнікі — былыя пагранічнікі бацька і сын Мікалай і Аляксей Цікуновы.

Фарміраваць сваю калекцыю яны пачалі больш за 15 гадоў таму — у 2004 годзе. Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 1 тыс. экспанатаў, сярод якіх ёсць унікальныя і рарытэтныя. «Мы гэта робім найперш для моладзі. Каб маладыя людзі разумелі, якім коштам нам даставалася незалежнасць. Чалавек, які не ведае гісторыі сваёй краіны, не можа быць патрыётам», — сказаў падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Цікуноў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.