Вы тут

У Стаўбцоўскім раёне з вінаватых у гібелі жывёлы на прадпрыемстве АПК спагнаны ўрон


З вінаватых асоб прадпрыемства АПК у Стаўбцоўскім раёне спагнаны ўрон за падзёж жывёлы, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.


Фота: prokuratura.gov.by

Пракуратура Стаўбцоўскага раёна правяла ў ААТ «Дзераўное» інвентарызацыю пагалоўя буйной рагатай жывёлы і ўстанавіла неадпаведнасць фактычнай колькасці жывёл дадзеных, якія змяшчаюцца ва ўліковых дакументах: бракавала 13 галоў буйной рагатай жывёлы.

Як аказалася, загадчык (брыгадзір) МТФ, каб схаваць падзеж маладняку, занёс загадзя ілжывыя звесткі і запісы ў справаздачныя дадзеныя аб руху БРЖ на ферме за люты-май 2021 года. Па гэтых абставінах Стаўбцоўскі РАУС па даручэнні пракуратуры раёна правёў праверку — у дачыненні да службовай асобы Стаўбцоўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.1 арт.427 КК.

Акрамя таго, па факце непрадукцыйнага выбыцця буйной рагатай жывёлы па патрабаванні пракурора раёна праведзена службовая праверка — па яе выніках спагнаны ўрон, які быў прычынены гаспадарцы, на суму Br1,8 тыс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».