Вы тут

Каранавірус абвінавацілі ў правакаванні праблем з памяццю


Нарвежскія медыкі высветлілі, што цяжкія і лёгкія формы каранавіруснай інфекцыі прыкладна ў пяць разоў павялічваюць верагоднасць развіцця доўгатэрміновых праблем з памяццю нават праз восем месяцаў пасля выздараўлення. Вынікі даследавання апублікаваў навуковы часопіс JAMA Network Open, паведамляе ТАСС.


«Нашы назіранні паказваюць, што нават праз восем месяцаў пасля акрыяння, праблемы з памяццю з’яўляліся ў былых носьбітаў COVID-19 значна часцей, чым сярод здаровых добраахвотнікаў. У дадатак да гэтага, каля 82% пацыентаў, скардзіліся на пагаршэнне памяці, пакутавалі і ад іншых збояў у працы арганізма», — пішуць даследнікі.

Каранавірусная інфекцыя выклікае сур’ёзныя парушэнні ў працы мозгу, у тым ліку гарачку, часовае пагаршэнне памяці і зніжэнне разумовых здольнасцяў. Падобныя адкрыцці прымушаюць навукоўцаў даследаваць, як доўга захоўваюцца гэтыя сімптомы ў пацыентаў, якія перажылі цяжкія формы COVID-19, і ці пагаршаюцца яны пасля.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».