Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Рэалізацыя намечаных планаў пройдзе значна больш эфектыўна, калі вы выкарыстаеце свае дзелавыя і сяброўскія сувязі, зрэшты, празмерна злоўжываць асабістымі адносінамі таксама не варта. У аўторак непажадана пачынаць вялікія справы, звязаныя з фінансавай рызыкай. Выхадныя добра было б правесці за горадам, у коле сям'і ці ў блізкіх сваякоў на вёсцы.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні можна спадзявацца на прыліў сіл і добрую працаздольнасць, у дзелавым партнёрстве справы пойдуць на лад. Надыходзіць спрыяльны час для новых знаёмстваў ці новай работы. У прафесійнай сферы важная інтэнсіўнасць, але ва ўсім неабходна ведаць меру, блізкія людзі і нават вы самі можаце пацярпець ад імкнення ўвесь час аддаваць рабоце. Вы цалкам здольныя падкарэктаваць ход свайго лёсу і змякчыць яго вострыя вуглы. Варта праявіць вытрымку і цярпенне.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць асабліва ўдалы час для рэалізацыі дзелавых ідэй і асабістых жаданняў. Лепш за ўсё засяродзіцца на доўгатэрміновых планах. Можаце смела глядзець у будучыню, дэманстраваць свае погляды і выказваць меркаванне, любімы чалавек паспрабуе яго ўлічыць і зробіць усё, каб ажыццявіць вашы мары.


РАК. Калі рэзкае слова будзе гатовае сарвацца з языка, падумайце пра магчымыя наступствы. Толькі вытрымка зможа ўтрымаць падзеі ў мірным рэчышчы. У рэшце рэшт вы здолееце перавярнуць нявыгадную сітуацыю на карысную для сябе, калі трохі падумаеце. Ваша энергічнасць дазволіць атрымаць поспех у многіх справах. Але паспрабуйце моцна не стамляцца.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні могуць абвастрыцца пытанні кар'еры і ўлады, але калегі вас падтрымаюць і абстаноўка на рабоце хутка палепшыцца. Не бойцеся прымаць важныя рашэнні не толькі за сябе, але і за іншых. Адчуеце, што неабходныя начальству і партнёрам, але ёсць небяспека ілюзій і «зорнай хваробы». Так што не будзьце ласыя на ліслівасць, не ўсыпляйце сябе дыфірамбамі навакольных. Вашы дасягненні патрабуюць пацвярджэння практыкай, і магчымасць даказаць і адстаяць пазіцыі ў вас з'явіцца.


ДЗЕВА. Задача на тыдзень — добрасумленна выконваць сваю работу, дзелавой хваткі і здольнасцяў вам хапае. Не будзьце занадта цікаўныя, паспрабуйце спакойна паставіцца да чужых таямніц і да інтрыг у калектыве. У сярэдзіне тыдня працаздольнасць павысіцца, адкрыюцца магчымасці, якія спрыяюць успрыманню і перапрацоўцы вялікага аб'ёму інфармацыі, гэтым проста неабходна скарыстацца.


ШАЛІ. Удача можа апынуцца на вашым боку, але працаваць давядзецца шмат. Неабходна рэалістычна паглядзець на некаторыя рэчы і прыняць часам нават не зусім прыемныя для вас рашэнні. Людзі пакажуць свае сапраўдныя твары, і яны могуць вам не спадабацца. Але такая шчырасць дазволіць умацаваць адносіны з тымі людзьмі, якім вы сапраўды неабходныя і дарагія.


СКАРПІЁН. Удача будзе спадарожнічаць у бізнесе, дзелавых зносінах і ў асабістым жыцці. Справы складваюцца добра, нягледзячы на шэраг праблем, звязаных з неабходнасцю вызвалення ад ранейшых абавязацельстваў. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі, і яна падкажа самае дакладнае рашэнне ў складанай сітуацыі. Выбірайце сэрцам. Каханне важнейшае за доўг. Часцей прызначайце спатканні, адпраўляйцеся ў рамантычнае падарожжа.


СТРАЛЕЦ. Гэтымі днямі ваша прадпрымальнасць дазволіць рэалізаваць многія задумкі. Праявіўшы вынаходлівасць у справах, вы даможацеся практычна ўсяго, чаго пажадаеце. Аўторак запатрабуе адказнасці і сабранасці. У сераду прыйдзецца цалкам разлічваць на свайго партнёра — ён ведае, як лепш. У нядзелю не гарачыцеся, бо канфліктная сітуацыя ў сям'і можа зацягнуцца і мець непрыемныя наступствы.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. Выхадныя ідэальна падыходзяць, каб расслабіцца на канапе з кнігай у руках або заняцца чымсьці, што будзе карыснае для здароўя. Адпачынак на лецішчы ў коле сям'і будзе зусім не сумны.


ВАДАЛІЎ. Калі не станеце падганяць падзеі або праяўляць залішнюю нервовасць і нецярпенне, тыдзень абяцае быць спакойным і размераным. У аўторак сябры падтрымаюць і дапамогуць. У сераду лепш не прад'яўляць прэтэнзій ці патрабаванняў да начальства, гэта прывядзе да канфлікту. У канцы тыдня трэба менш гаварыць, больш рабіць, не перашкаджаючы калегам сваімі парадамі. У нядзелю не выключаныя прыемныя нечаканасці.


РЫБЫ. У панядзелак магчымая сустрэча, якая зменіць вашы планы. Серада можа паднесці сюрпрыз, вы апыняцеся ў цэнтры падзей і атрымаеце з гэтага максімум карысці. Вы заўсёды лічылі за лепшае не расказваць пра свае справы, але цяпер вам не ўдасца захаваць іх у тайне. Можна папрасіць парады ў сяброў. У другой палове тыдня верагодная крытыка з боку начальства і вашых таварышаў па службе. Паспрабуйце не рыхтаваць сабе глебу для будучых расчараванняў, не ідэалізуйце навакольных і вашы з імі адносіны. У выхадныя не прапусціце вечарынку ў сяброў або пікнік на лецішчы ў сваякоў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.