Вы тут

У Мінску ўшанавалі памяць беларускіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане


На Востраве Мужнасці і Смутку, больш вядомага ў народзе як Востраў слёз, надзвычай шматлюдна. Сімвалічна, што мітынг-рэквіем праходзіць акурат напярэдадні 25-й гадавіны з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу.


Рашэнне аб стварэнні помніка ў Мінску было прынята ў 1987 годзе. Яшчэ ішла вайна, але было вырашана ўвекавечыць памяць тых, хто не вярнуўся дадому. Ідэя належала кавалеру ордэна Чырвонай Зоркі і будучаму народнаму дэпутату СССР Паўлу Шацько. Сам воін-інтэрнацыяналіст, інвалід вайны, ён добра разумеў, што аб гэтай вайне павінна ведаць моладзь.

— Праўда доўгі час замоўчвалася, — расказвае старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір ШОКАЎ. — Калі пачалі з'яўляцца загінулыя ў цынкавых трунах, казалі, што гэта адзінкавыя выпадкі. Калі ж масава папрыходзілі з вайны параненыя салдаты, інваліды, праўда адкрылася. Гэтыя людзі пачалі аб'ядноўвацца — у выніку была створана наша арганізацыя. Мы пачалі аказваць дапамогу маці загінулых, інвалідам. Акрамя таго, вучылі моладзь таму, з чым яна можа сутыкнуцца на Афганскай вайне. Каб аддаць даніну памяці сваім баявым сябрам, якія не вярнуліся з той вайны, было вырашана стварыць помнік.

Мемарыял на Востраве слёз узнік дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, а таксама добраахвотніцкім ахвяраванням, якія ішлі з усяго Савецкага Саюза. Аўтарам праекта стаў украінскі скульптар Юрый Паўлаў. Падчас адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам 3 жніўня 1996 года Прэзідэнт Беларусі сказаў, што ні адзін салдат нашай краіны не будзе ваяваць у чужых краях. Дзякуй богу, нашы вайскоўцы дагэтуль абараняюць інтарэсы выключна сваёй дзяржавы.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Хвіліна маўчання па «афганцах»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.