Вы тут

Алімпійскі дзённік. Скокнуць вышэй галавы


Тыдзень Аліпійскіх гульняў у Токіа прайшоў для Беларусі без медалёў. І пакуль спартсмены правяраюць свае сілы на спартыўных аб'ектах, лёс правярае нервы ўсіх, хто іх падтрымлівае.


Вынікі тыдня. У стральбе з лука Ганна Марусава ў паядынку 1/8 фіналу ўступіла італьянцы Лючыле Боары з вынікам 5:5 і выбыла з барацьбы за медалі. Вікторыя Чайка ў другой частцы кваліфікацыі (на хуткасць) у стральбе з малакалібернага пісталета на дыстанцыі 25 метраў набрала 280 балаў з сумай балаў 571. З гэтым вынікам яна заняла 36-е месца і не выйшла ў фінал. Дзюдаістка Марына Слуцкая (катэгорыя да 78 кг) у 1/16 фіналу перамагла Габрыэлу Вуд з Трынідада і Табага. Але ў 1/8 фіналу ўступіла карэянцы Міджы Хань і скончыла барацьбу за медалі. Дыскабол не выйшаў у фінал алімпійскага турніру, паказаўшы ў кваліфікацыі толькі 27-ы вынік (58 м 65 см). Крысціна Ціманоўская ў папярэднім забегу на дыстанцыі 100 метраў фінішавала чацвёртай, але ў фінал выйшлі тры найлепшыя спартсменкі. Баксёр Уладзіслаў Смяглікаў (да 91 кг) у чвэрцфінале ўступіў новазеландцу Дэвіду Нійкі.

Лёгкая атлетыка. У суботу напружанне ўсіх аматараў беларускіх спартсменаў, якія чакаюць першы медаль, узрасце яшчэ больш. У такіх умовах прыйдзецца працягваць выступленне Максіму Недасекаву, які з вынікам 2 м 28 см прайшоў у фінальную частку турніру, і іншым лёгкаатлетам. Сваё выступленне ў японскай сталіцы 31 ліпеня пачне Эльвіра Герман, прыма беларускага бегу з бар'ерамі. Яна выступіць на дыстанцыіі 100 метраў. У свае 24 гады яна паспела заваяваць «золата» і «серабро» Еўрапейскіх гульняў 2019 года, перамагчы на чэмпіянаце Еўропы 2018 года, а ў 2019-м заваяваць «бронзу» чэмпіянату Еўропы ў памяшканні. І ўсё гэта на фоне шматлікіх нацыянальных рэкордаў і медалёў розных міжнародных турніраў. Літаральна за тры тыдні да пачатку свайго алімпійскага выступлення Эльвіра Герман заваявала «серабро» на міжнародным турніры ў Венгрыі.

Цяжкая атлетыка. У складаных умовах, выкліканых моцным чаканнем медаля, пачне алімпійскае выступленне цяжкаатлет Яўген Ціханцоў — чэмпіён свету і Еўропы 2019 года. Чэмпіянат Еўропы — 2021 у Маскве Яўген прапусціў, бо змагаўся з пазваночнай грыжай. У Токіа ён едзе без праблем са здароўем і з баявым настроем. Тое, што гэты спартсмен здольны на многае, усе ўбачылі яшчэ ў 2018 годзе, калі ён пабіў рэкорд алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава ў штуршку, які трымаўся 12 гадоў. У асобе Яўгена Ціханцова многія віды спорту страцілі моцнага атлета. У дзяцінстве ён займаўся боксам, баскетболам, валейболам, футболам і нават акрабатыкай. Але цяжкая атлетыка перамагла.

Скачкі на батуце. У суботу не змогуць адарвацца ад экранаў усе, хто любіць скачкі на батуце. А падагрэе цікавасць да гэтых спаборнцітваў выступленне аднаго беларуса — алімпійскага чэмпіёна Рыа 2016 года Уладзіслава Ганчарова. Тады ў Рыа адзнака 61,745 бала, пастаўленая суддзямі Ганчарову, не проста прынесла Беларусі першы залаты медаль у скачках на батуце, але і выклікала сапраўдную сенсацыю, бо ўпершыню алімпійскім чэмпіёнам  у гэтым відзе спорту стаў не кітайскі спартсмен. Кампанію і здаровую канкурэнцыю ў Токіа Уладзіславу Ганчарову забяспечыць Іван Літвіновіч. Японская сталіца ўжо аднойчы прынесла яму поспех.

У 2019 годзе ў Токіа ён стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету і там жа заваяваў алімпійскую ліцэнзію.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.